Кніга Тобіі 3:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У той дзень была дзяўчына вельмі маркотная ў душы і плакала, і пайшла ў верхні пакой бацькі свайго, і захацела павесіцца ў пятлі. І адумалася, і казала: «Каб часам не дакаралі майго бацьку і не казалі: “Адзіную меў ты дачушку, і тая павесілася з гора”; і давяду старога бацьку свайго ў смутку, у апраметную. Лепей мне не вешацца ў пятлі, але прасіць Госпада, каб памерці ды ўжо ў жыцці маім не чуць горкіх дакораў». |