Кніга Тобіі 11:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо Ён пакараў мяне, і, вось, бачу Тобію, сына майго!» І ўвайшоў Табіэль і Ганна, жонка яго, у дом, цешачыся і дабраслаўляючы Бога ва ўвесь голас свой за ўсё, што з імі сталася. І расказаў Тобія бацьку свайму, што Госпад Бог добра паклапаціўся аб дарозе яго, і што прынёс ён грошы, і што дачку Рагуэля Сару ўзяў за жонку, і што, вось, яна прыбывае і знаходзіцца недалёка каля брамы Нінівы. Дык усцешыліся Табіэль і Ганна. |