і Егу, сына Намсі, намасці на цара Ізраэля, а Элісея, сына Сафата, з Абэл-Мэхолы, памажаш на прарока замест сябе.
4 ЦАРСТВАЎ 9:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але яны адказалі: «Гэта хлусня! Раскажы нам!» Ён сказаў ім: «Так і так сказаў ён мне, кажучы: “Гэта кажа Госпад: “Я намашчаю цябе на цара над Ізраэлем”». Біблія (пераклад А.Бокуна) Але яны адказалі: «Няпраўда! Раскажы нам!» І ён сказаў: «Так і так сказаў ён мне, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД: "Я памазваю цябе на валадара для Ізраіля"”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказалі: няпраўда, скажы нам. І сказаў ён: тое і тое ён сказаў мне, кажучы: так кажа Гасподзь: памазваю цябе ў цара над Ізраілем. |
і Егу, сына Намсі, намасці на цара Ізраэля, а Элісея, сына Сафата, з Абэл-Мэхолы, памажаш на прарока замест сябе.
А Егу выйшаў да паслугачоў гаспадара свайго, якія запыталіся ў яго: «Ці добра ўсё? Чаго прыходзіў да цябе гэты шаленец?» Ён адказаў ім: «Вы ведаеце гэтага чалавека і што ён гаварыў?»
Дык кожны з іх зняў паспешна плашч свой і разаслаў ля ног яго на прыступках, і затрубілі яны ў трубу, і закрычалі: «Егу — цар!»
І ўзяў Самуэль пасудзіну з алеем, і выліў на яго галаву, і, пацалаваўшы яго, сказаў: «Вось, памазаў цябе Госпад на кіраўніка над народам Сваім, над Ізраэлем. І ты будзеш кіраваць народам Госпадавым, і ты вызваліш яго з рук ворагаў яго, якія яго абкружаюць. І гэта табе знак, бо памазаў цябе Бог на кіраўніка над спадчынай Яго: