І сказаў нехта з іх: «Ідзі таксама і ты з паслугачамі сваімі». Ён адказаў: «Пайду».
4 ЦАРСТВАЎ 6:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пайшоў ён з імі. І калі прыйшлі яны да Ярдана, то пачалі секчы дрэвы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў ён з імі. І прыйшлі яны да Ярдану, і секлі дрэвы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоў зь імі, і прыйшлі да Ярдана і пачалі сячы дрэвы. |
І сказаў нехта з іх: «Ідзі таксама і ты з паслугачамі сваімі». Ён адказаў: «Пайду».
А здарылася, што, калі адзін сек дрэва, сякера ўпала ў ваду, і закрычаў ён і сказаў: «О гаспадару мой! Яна ж пазычаная!»
але проста пайшоў з ім у лес секчы дрэвы і пры сячэнні дрэў сякера выпала з рук і жалеза, саскочыўшы з тапарышча, ударыла і забіла яго сябра, — тады хай ён уцякае ў адзін з вышэй згаданых гарадоў і жыве,
дзеці і жонкі вашы, і чужаземец твой, які з табой прабывае ў лагеры, пачынаючы ад дрывасекаў аж да тых, якія чэрпаюць ваду тваю,