Калі Ахаб пачуў, што, напэўна, Набот памёр, ён устаў і пайшоў у вінаграднік Набота езрагэльца, каб узяць яго ва ўласнасць.
4 ЦАРСТВАЎ 5:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі прыйшоў ён на ўзгорак, то сам забраў гэтыя рэчы з іх рук, і паклаў у доме; і людзей тых адпусціў, і яны пайшлі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў ён у Афэль, і забраў [рэчы гэтыя] з рук іхніх, і палажыў у доме, а людзей тых выправіў, і яны пайшлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ён прыйшоў да пагорка, дык узяў з рук іхніх і схаваў дома. І адпусьціў людзей, і яны пайшлі. |
Калі Ахаб пачуў, што, напэўна, Набот памёр, ён устаў і пайшоў у вінаграднік Набота езрагэльца, каб узяць яго ва ўласнасць.
Гора тым, якія глыбока хаваюць намеры свае перад Госпадам, якіх справы схаваныя ў цемры, і якія кажуць: «Хто бачыць нас ды хто знае нас?»
Ці ж не ўсе яны зробяць з яго прыпавесць і прыказкі, кажучы: “Гора таму, хто чужую маёмасць забірае. Ці доўга гэта будзе? Гора таму, хто абцяжарвае сябе закладамі!”
Сыны ж Ізраэля парушылі прыказанне і ўзялі рэчы праклятыя: бо Ахан, сын Хармі, сына Забдыя, сына Зары з пакалення Юды, узяў нешта з рэчаў праклятых. І разгневаўся Госпад на сыноў Ізраэля.
убачыў бо я між здабычы вельмі прыгожы плашч з Сэнаара, і дзвесце сікляў срэбра, і залаты пруток у пяцьдзесят сікляў вагі; і зажадаў я іх, і забраў іх, і схаваў у зямлі ў сярэдзіне маёй палаткі, і срэбра пад імі».