І прыйшоў Набукаданосар, цар Бабілона, да горада, калі паслугачы яго абкладвалі яго;
4 ЦАРСТВАЎ 24:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У той час паслугачы Набукаданосара, цара Бабілона, выйшлі супраць Ерузаліма і абклалі горад. Біблія (пераклад А.Бокуна) У той час слугі Навухаданосара, валадара Бабілону, выйшлі супраць Ерусаліму і абляглі горад. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У той час падступіліся рабы Навухаданосара, цара Вавілонскага, да Ерусаліма, і падупаў горад аблозе. |
І прыйшоў Набукаданосар, цар Бабілона, да горада, калі паслугачы яго абкладвалі яго;
Нават некаторых з сыноў тваіх, якія выйдуць з цябе, якіх ты нарадзіў, возьмуць, і яны будуць еўнухамі — слугамі ў палацы цара Бабілонскага”».
Госпад паказаў мне: вось жа два кашы, поўныя фігаў, пастаўлены перад святыняй Госпада, пасля таго, як Набукаданосар, цар Бабілонскі, вывеў з Ерузаліма Ёахіна, сына Ёакіма, цара Юды, а таксама князёў яго, таксама каваля і залатара, ды прывёў іх у Бабілон.
Ізраэль — заблуканая авечка, ільвы палявалі на яе. Першы еў яе цар асірыйцаў, а апошні, Набукаданосар, цар Бабілона, паламаў ёй косці.
Дык ты, сын чалавечы, праракуй і ўдар рукой аб руку. І хай меч падвоіцца ды хай патроіцца меч забітых: гэта меч вялікага забівання, меч вялікі, які акружае іх,