бо Давід чыніў справядлівасць у вачах Госпада і не ўхіляўся ад таго, што Ён яму загадваў, на працягу ўсіх дзён жыцця свайго, за выключэннем справы Урыі Хетэя.
4 ЦАРСТВАЎ 23:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Перад ім не было такога цара, які павярнуўся б да Госпада ўсім сэрцам сваім, і ўсёю душою сваёй, і ўсёю моцаю сваёй згодна з усім законам Майсея, і пасля яго не з’явіўся падобны да яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Перад ім не было такога валадара, які б навярнуўся да ГОСПАДА ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, і ўсёю сілаю сваёй паводле ўсяго Закону Майсея, і пасьля яго не зьявіўся падобны яму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Падобнага да яго ня было цара да яго, які зьвярнуўся б да Госпада ўсім сэрцам сваім, і ўсёю душою сваёю, і ўсімі сіламі сваімі, па ўсім законе Майсеевым; і пасьля яго не паявіўся падобны да яго. |
бо Давід чыніў справядлівасць у вачах Госпада і не ўхіляўся ад таго, што Ён яму загадваў, на працягу ўсіх дзён жыцця свайго, за выключэннем справы Урыі Хетэя.
каб здзейсніў Госпад слова Сваё, якое гаварыў мне, кажучы: “Калі твае сыны будуць пільнаваць дарогі свае і калі будуць хадзіць перада Мной у праўдзе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, то не будзе адкінуты нашчадак твой ад пасада Ізраэля”.
і навернуцца да Цябе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй у зямлі ворагаў сваіх, куды яны былі прыведзены, паланёныя, і будуць Цябе маліць, звярнуўшыся ў бок зямлі сваёй, якую даў Ты бацькам іх, і да горада, які Ты выбраў, і да святыні, якую пабудаваў я імю Твайму,
І ўсклаў ён надзею на Госпада, Бога Ізраэля. Падобнага да яго не было між усіх цароў Юдэі, як пасля яго, так і перад ім.
І стаў цар на ўзвышэнні і заключыў запавет перад абліччам Госпада, што будуць яны хадзіць за Госпадам і будуць пільнаваць прыказанні Яго, і пастановы, і законы ўсім сэрцам і ўсёй душой і што будуць яны выконваць словы гэтага запавету, якія запісаны ў той кнізе. І ўвесь народ далучыўся да запавету.
далучыліся да выдатнейшых братоў сваіх, прысягаючы і абяцаючы, што будуць хадзіць паводле закону Божага, які дадзены праз руку Майсея, паслугача Божага, і што будуць спаўняць і пільнаваць усе прыказанні Госпада, Бога нашага, і пастановы Яго, і законы Яго,
і што не будзем аддаваць дачок сваіх за чужынцаў, і не будзем браць дачок іх за жонак для сыноў сваіх.
«Ці будзеш цараваць, таму што выслаўляешся кедрамі? А можа, твой бацька не еў і не піў? Але ён спаўняў закон і чыніў справядлівасць, і добра было яму тады.
Памятайце пра закон слугі Майго Майсея, якому на Гарэбе Я даў прыказанні і законы для ўсяго Ізраэля.
Ці не Майсей даў вам закон? Але ніхто з вас не робіць па законе. Чаму імкнецеся Мяне забіць?»
І там, калі будзеш шукаць Госпада, Бога твайго, знойдзеш Яго, калі толькі будзеш шукаць Яго ўсім сэрцам і ўсёю душою сваёй.
Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, усёй душой тваёй і ўсёй моцай тваёй».