4 ЦАРСТВАЎ 20:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) “Вось, прыйдуць дні, і ўсё, што ў палацы тваім і што сабралі бацькі твае аж да гэтага дня, забяруць у Бабілон; не застанецца нічога, — кажа Госпад. — Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, прыйдуць дні, і ўсё, што ў доме тваім і што назьбіралі бацькі твае аж да гэтага дня, будзе забранае ў Бабілон, і не застанецца нічога, кажа ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) вось прыйдуць дні, і ўзята будзе ўсё, што ў доме тваім і, што сабралі бацькі твае да сёньня, у Вавілон; нічога не застанецца, кажа Гасподзь. |
І забраў ён адтуль усе скарбы дома Госпада і скарбы палаца царскага, і зламаў усе залатыя рэчы, якія зрабіў Саламон, цар Ізраэля, у святыні Госпада па слове Госпада.
І па сканчэнні года цар Набукаданосар паслаў па яго і загадаў прывесці яго ў Бабілон разам з найкаштоўнейшымі пасудзінамі святыні Госпада, а на яго месца паставіў царом яго брата Сэдэцыю над Юдэяй і Ерузалімам.
І ўсе пасудзіны святыні Божай, як большыя, так і меншыя, і скарбы святыні, і цара, і кіраўнікоў пераправіў у Бабілон.
І дам усе багацці гэтага горада ды ўвесь плён працы яго, усе яго каштоўнасці, усе скарбы цароў Юды дам у рукі ворагаў іх, каб іх рабавалі, і забралі, і вывезлі ў Бабілон.
ды сатру пыхлівасць сілы вашай. Я дам для вас неба зверху, як жалеза, а зямлю, як медзь.