4 ЦАРСТВАЎ 19:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі ён пачуў пра Тарака, цара Этыёпіі, словы: «Вось, ён пайшоў на вайну супраць цябе», — паўторна паслаў пасланцоў да Эзэкіі, кажучы яму: Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачуў ён пра Тыргака, валадара Кушу: «Вось, ён пайшоў на вайну супраць цябе», і вярнуўся, і паслаў пасланцоў да Эзэкіі, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пачуў ён пра Тыргака, цара Эфіопскага; яму сказалі: вось, ён выйшаў біцца з табою. І паслаў ён паслоў да Эзэкіі сказаць: |
А цар асірыйцаў паслаў з Лахіса кіраўніка войска і галоўнага еўнуха, і Рабсана да цара Эзэкіі ў Ерузалім з вялікім войскам. Яны пайшлі, і прыбылі ў Ерузалім, і сталі каля канала Верхняй крыніцы, што на дарозе Поля Валюшніка,
«Гэта скажыце Эзэкіі, цару Юдэі: “Хай не падманвае цябе Бог твой, на Якога ты спадзяешся, і не кажы: “Не аддасць Ён Ерузалім у рукі цара асірыйцаў”.
Такім чынам, вярнуўся Рабсак і знайшоў цара асірыйцаў, які здабываў Лебну; бо пачуў, што ён адышоў з-пад Лахіса.
І пачуў [Санхэрыб], як казалі пра Тарака, цара Этыёпіі: «Ён выйшаў ваяваць супраць цябе». Калі гэта пачуў, выправіў пасланцоў да Эзэкіі сказаць:
І прыбыў вястун да Саўла, кажучы: «Спяшайся і вяртайся, бо філістынцы нахлынулі на зямлю».