4 ЦАРСТВАЎ 18:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) На чацвёрты год цара Эзэкіі, які быў сёмым годам Осіі, сына Элы, цара Ізраэля, выйшаў Салманасар, цар асірыйцаў, супраць Самарыі, і абклаў яе, Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася ў чацьвёртым годзе валадара Эзэкіі, які быў сёмым годам Осіі, сына Элы, валадара Ізраіля, вырушыў Сальманэсэр, валадар Асірыі, супраць Самарыі і аблёг яе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На чацьвёртым годзе цара Эзэкіі, гэта значыць, на сёмым годзе Асіі, сына Ілы, цара Ізраільскага, пайшоў Салманасар, цар Асірыйскі, на Самарыю і аблажыў яе, |
пакуль не прыйду і не забяру вас у зямлю такую ж, як і ваша зямля, зямлю збожжа і віна, зямлю хлеба і вінаграднікаў”.
Ізраэль — заблуканая авечка, ільвы палявалі на яе. Першы еў яе цар асірыйцаў, а апошні, Набукаданосар, цар Бабілона, паламаў ёй косці.
Падымецца замяшанне ў народзе тваім, і ўсе твае ўмацаванні будуць развалены, як Салман знішчыў Бэт-Арбээль у час вайны, а маці з дзецьмі засечана.
«І Я зраблю з Самарыі кучу камянёў, поле, дзе будуць разводзіць вінаград; і сцягну камяні яе ў лагчыну, і адкрыю падмуркі яе.