хай іх бяруць усе святары ад асоб, якіх яны ведаюць, і няхай ужываюць іх на папраўку дома, калі ўбачаць, што штосьці трэба паправіць».
4 ЦАРСТВАЎ 12:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, аж да дваццаць трэцяга года цара Ёаса святары не паправілі пашкоджанняў у святыні. Біблія (пераклад А.Бокуна) няхай бяруць сьвятары ад знаёмых сваіх, і няхай ужываюць на направу пашкоджаньняў у Доме [Божым] паўсюль, дзе будзе знойдзена пашкоджаньне». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але як да дваццаць трэцяга года цара Ёаса сьвятары не папраўлялі пашкодаў у храме, |
хай іх бяруць усе святары ад асоб, якіх яны ведаюць, і няхай ужываюць іх на папраўку дома, калі ўбачаць, што штосьці трэба паправіць».
Тады цар Ёас паклікаў першасвятара Ёяду і святароў, і спытаўся ў іх: «Чаму вы не папраўляеце пашкоджанняў у святыні? Такім чынам, не бярыце болей грошы ад знаёмых вашых, але аддайце іх на аднаўленне святыні».
Дык сабраў святароў і левітаў і сказаў ім: «Ідзіце ў гарады Юдэі ды збірайце з усяго Ізраэля грошы дзеля папраўкі даху святыні Бога вашага на кожны год. І паспяшайце з гэтаю справай». Але левіты не спяшаліся.
Замала ж было святароў і не змаглі здзіраць шкуры з усіх ахвяр цэласпалення; дык дапамаглі ім браты іх, левіты, аж да заканчэння працы і да асвячэння святароў; бо левіты былі са шчырым сэрцам, так што асвяціліся яны больш, чым святары.
Хай бы хто з вас замкнуў дзверы, каб вы надарма не палілі святла на ахвярніку Маім. Вы не падабаецеся Мне, — кажа Госпад Магуццяў, — і не прыму ахвяру з рук вашых.
пасіце статак Божы, які ў вас, даглядаючы яго не пад прымусам, але добраахвотна, па волі Божай, не дзеля нягодных нажыткаў, але са стараннасцю,