А Баная, сын Ёяды, быў над херэтамі і фелетамі; а сыны Давіда былі падручнымі цара.
4 ЦАРСТВАЎ 11:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зрабілі сотнікі ўсё, як ім загадаў святар Ёяда, і ўзяў кожны сваіх людзей, якія прыходзілі ў суботу, з тымі, якія адыходзілі ў суботу, і прыйшлі да святара Ёяды. Біблія (пераклад А.Бокуна) І зрабілі сотнікі ўсё, як ім загадаў Егаяда сьвятар. І ўзяў кожны людзей сваіх, якія прыходзілі ў суботу і адыходзілі ў суботу, і прыйшлі да Егаяды сьвятара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабілі сотнікі ўсё, што загадаў Ёдай сьвятар і ўзялі кожны людзей сваіх, што прыходзяць у суботу і што адыходзяць у суботу, і прыйшлі да Ёдая сьвятара. |
А Баная, сын Ёяды, быў над херэтамі і фелетамі; а сыны Давіда былі падручнымі цара.
А на сёмы год Ёяда паслаў, і ўзяў сотнікаў, і карыйцаў, і пасланцоў, і ўвёў іх да сябе ў святыню Госпада, і заключыў з імі дамову, і, узяўшы прысягу з іх у доме Госпадавым, паказаў ім сына царскага
Той жа Сэлеміт ды яго браты пільнавалі ўсе скарбы асвячоных рэчаў, якія асвяціў цар Давід, і кіраўнікі родаў, і тысячнікі, і сотнікі ды кіраўнікі войска,
Дык левіты ды ўсе з Юдэі зрабілі ўсё так, як загадаў ім першасвятар Ёяда. Кожны ўзяў сваіх людзей, якія прыходзілі ў суботу, з тымі, якія выходзілі ў суботу: бо першасвятар Ёяда не дазволіў адысці дружынам, якія звычайна змяняліся кожны тыдзень.