Дык дала яна цару сто дваццаць талентаў золата, і вельмі шмат духмянасцей, і каштоўных камянёў; і не было ніколі болей падаравана вострых духмяных прыпраў, чым падаравала царыца Сабы цару Саламону.
3 ЦАРСТВАЎ 9:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паслаў Гірам цару сто дваццаць талентаў золата. Біблія (пераклад А.Бокуна) І паслаў Хірам валадару сто дваццаць талентаў золата. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паслаў Хірам цару сто дваццаць талантаў золата. |
Дык дала яна цару сто дваццаць талентаў золата, і вельмі шмат духмянасцей, і каштоўных камянёў; і не было ніколі болей падаравана вострых духмяных прыпраў, чым падаравала царыца Сабы цару Саламону.
А вага золата, якое штогод дастаўлялася Саламону, была шэсцьсот шэсцьдзесят шэсць талентаў золата,
Але і ўсе пасудзіны, з якіх піў цар Саламон, былі залатыя, і з найчысцейшага золата быў увесь посуд у доме з лесу лібанскага; нічога не было са срэбра, бо не мела яно ніякай каштоўнасці ў часы Саламона,
калі Гірам, цар Тыра, дастаўляў Саламону дрэва кедравае і кіпарысавае, і золата на ўсё, што патрабавала будаўніцтва, — тады цар Саламон даў Гіраму дваццаць гарадоў у зямлі Галілейскай.
Яны, прыплыўшы ў Афір і ўзяўшы адтуль золата чатырыста дваццаць талентаў, даставілі яго цару Саламону.
Як жа Мне не пашкадаваць Нінівы, вялікага горада, дзе жыве больш за сто дваццаць тысяч чалавек, якія не адрозніваюць сваёй правай рукі ад левай, ды шматлікая жывёла?»