каб звернуты былі вочы Твае да дома гэтага ноччу і днём, да месца, пра якое Ты казаў: “Там будзе імя Маё”, каб Ты выслухаў малітву, якою ўпрошвае Цябе паслугач Твой у гэтым месцы,
3 ЦАРСТВАЎ 8:52 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб вочы Твае былі адкрытыя на малітву паслугача Твайго і народа Твайго, Ізраэля, і Ты выслухай іх ува ўсім, пра што яны моляць Цябе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай вочы Твае будуць адкрытыя на маленьне слугі Твайго і на маленьне народу Твайго, Ізраіля, і Ты выслухай іх у-ва ўсім, пра што яны клічуць да Цябе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хай будуць вочы Твае адкрытыя на малітву раба Твайго і на малітву народу Твайго Ізраіля, каб чуць іх заўсёды, калі яны будуць заклікаць Цябе, |
каб звернуты былі вочы Твае да дома гэтага ноччу і днём, да месца, пра якое Ты казаў: “Там будзе імя Маё”, каб Ты выслухаў малітву, якою ўпрошвае Цябе паслугач Твой у гэтым месцы,
Бо Ты выдзеліў іх з усіх народаў у спадчыну Сабе, як сказаў Ты праз паслугача Свайго Майсея, калі Ты, Госпадзе Божа, вывеў бацькоў нашых з Егіпта».
бо Ты Бог мой. Хай адкрываюцца, малю, вочы Твае і хай вушы Твае будуць чуткімі да мальбы, якая ўзносіцца з гэтага месца.
Бо Ты ж, Госпадзе, добры і ласкавы, і вялікая міласэрнасць [Твая] да ўсіх, што прызываюць Цябе.