І калі тыя, што неслі каўчэг Госпадаў, праходзілі шэсць крокаў, ён складаў у ахвяру вала і тлустае цяля,
3 ЦАРСТВАЎ 8:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А цар Саламон і ўся супольнасць Ізраэля, якая сабралася пры ім, з ім ускладала перад каўчэгам у ахвяру авечак і валоў, так многа, што ані ацаніць, ані падлічыць. Біблія (пераклад А.Бокуна) І валадар Салямон, і ўся грамада Ізраіля, якая сабралася пры ім, ішлі перад Каўчэгам і складалі ахвяры з авечак і валоў так шмат, што ані запісаць, ані палічыць нельга было. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А цар Саламон і зь ім усё супольства Ізраільскае, што сабралася да яго, ішлі перад каўчэгам, прыносячы ахвяры з дробнага і буйнога быдла, якое немагчыма палічыць і вызначыць паводле мноства яго. |
І калі тыя, што неслі каўчэг Госпадаў, праходзілі шэсць крокаў, ён складаў у ахвяру вала і тлустае цяля,
І ўстанавіў ён свята ў восьмым месяцы, у пятнаццаты дзень месяца, падобны да таго свята, якое святкавалася ў Юдзе. І сам узыходзіў на ахвярнік; зрабіў ён так у Бэтэлі, ускладаючы крывавую ахвяру цяльцам, якіх сам зрабіў; і паставіў ён у Бэтэлі святароў для ўзгоркаў, якія пабудаваў.
Дык перанеслі каўчэг Божы і памясцілі яго ў сярэдзіне палаткі, якую расцягнуў для яго Давід, і ўсклалі цэласпаленні і ахвяры прымірэння перад Богам.
Там жа прыступіў Саламон да меднага ахвярніка перад палаткаю сустрэчы Госпада і ўсклаў на ім тысячу ахвяр.
Што ж так сумна мыкае жывёла, бо не маюць яны пашы? Нават чароды авечак прападаюць.