Адліў ён таксама дзве капітэлі з расплаўленай медзі, якія размяшчаліся наверсе, на слупах; адна капітэль мела пяць локцяў вышыні і пяць локцяў вышыні мела другая капітэль,
3 ЦАРСТВАЎ 7:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і на капітэлях, якія былі наверсе, на слупах, былі сплецены нібы на манер тканіны, ніці па ўзоры ланцужкоў, злучаных між сабою цудоўнай работаю, сем на адной капітэлі, і сем на другой капітэлі. Біблія (пераклад А.Бокуна) На галавіцах, якія былі на версе слупоў, зрабіў сплецівы з ланцужкоў мастацкай работы, сем сплеціваў на адной галавіцы, і сем на другой галавіцы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) сеткі плеценага вырабу і шнуркі ў выглядзе ланцужкоў для вянкоў, якія былі на вярху слупоў: сем на адным вянку і сем на другім вянку. |
Адліў ён таксама дзве капітэлі з расплаўленай медзі, якія размяшчаліся наверсе, на слупах; адна капітэль мела пяць локцяў вышыні і пяць локцяў вышыні мела другая капітэль,
І зрабіў ён па два рады гранатавых яблыкаў кругом кожнага спляцення, каб пакрывалі капітэлі, якія былі наверсе, на слупах; такім жа чынам аздобіў і другую капітэль.
два слупы і два шары капітэляў на вяршынях слупоў, і дзве гірлянды на прыкрыццё двух шароў на вяршынях слупоў;
Васемнаццаць локцяў меў у вышыню адзін слуп, і капітэль над ім была з медзі вышынёю пяць локцяў; і вакол на капітэлі была сетка і яблыкі граната, — усё з медзі; і другі слуп меў таксама падобнае ўпрыгожванне.
таксама два ланцужкі з найчысцейшага золата, быццам вяроўкі кручанай работы, і прасунь кручаныя ланцужкі ў краі.
Да нагрудніка зрабі ланцужкі, быццам шнуркі кручанай работы з найчысцейшага золата;