Таксама паслаў Гірам, цар Тыра, веснікаў да Давіда, і дрэвы кедравыя, і цесляў, і мастакоў па камені, і яны пабудавалі дом Давіду.
3 ЦАРСТВАЎ 5:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Так Гірам дастаўляў Саламону кедравыя дрэвы і кіпарысы паводле кожнага жадання яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Хірам даваў Салямону дрэвы кедровыя і кіпарысавыя паводле жаданьня ягонага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І даваў Хірам Саламону дрэвы кедровыя і дрэвы кіпарысавыя, цалкам паводле яго жаданьня. |
Таксама паслаў Гірам, цар Тыра, веснікаў да Давіда, і дрэвы кедравыя, і цесляў, і мастакоў па камені, і яны пабудавалі дом Давіду.
Таксама Гірам, цар Тыра, паслаў да Саламона паслугачоў сваіх; бо пачуў, што яго намасцілі на цара на месца бацькі яго, паколькі Гірам увесь час быў сябрам Давіда.
А Саламон даваў Гіраму дваццаць тысяч кораў пшаніцы на харчаванне дому яго і дваццаць кораў найчысцейшага алею; гэта дастаўляў Саламон Гіраму штогод.
Паслугачы мае даставяць іх з Лібана да мора, і я злучу іх у плыты, і дастаўлю морам у месца, якое ты мне вызначыш, і там размяшчу я іх, і ты забярэш іх; і ты дасі мне ўсё неабходнае, каб меў хлеб дом мой».
Але прышлі мне і дрэва кедравага, і ядлоўцавага, і сасновага дрэва з Лібана; бо я ведаю, што паслугачы твае ўмеюць ссякаць дрэва з Лібана, і разам з тваімі паслугачамі будуць і мае паслугачы,
Якія ж неразумныя князі танейскія! Мудрыя дараднікі фараона далі раду дурную, як жа скажаце фараону: “Я — сын мудрацоў, сын даўніх цароў?”»
І калі ізраэльцы сеялі збожжа, то прыходзілі мадыянцы, і Амалек, і іншыя ўсходнія народы, і хадзілі сярод іх,