Ілля сказаў ёй: «Не перажывай, але пайдзі і зрабі, як ты казала; толькі перш спячы для мяне ў прысаку булачку з гэтае мукі і прынясі мне; а сабе і свайму сыну потым зробіш.
3 ЦАРСТВАЎ 17:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо гэтак сказаў Госпад, Бог Ізраэля: “Мука ў збане не скончыцца і алей у пасудзіне не зменшыцца аж да дня, у які пажадае Госпад даць дождж на паверхню зямлі”». Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Мука ў збане ня скончыцца і алею ў гляку ня зьменшыцца аж да дня, у які ГОСПАД дасьць дождж на аблічча зямлі”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў: мука ў кадушцы ня кончыцца, і алей у збанку ня ўбудзе да таго дня, калі Гасподзь дасьць дождж на зямлю. |
Ілля сказаў ёй: «Не перажывай, але пайдзі і зрабі, як ты казала; толькі перш спячы для мяне ў прысаку булачку з гэтае мукі і прынясі мне; а сабе і свайму сыну потым зробіш.
і ён пачаў прамаўляць: «Гэта кажа Госпад: “Выкапайце ў гэтай лагчыне равы побач равоў”.
І сказаў тады Элісей: «Слухайце слова Госпада: вось, што кажа Госпад: “Заўтра, у гэтую самую гадзіну, адна мера найчысцейшай мукі будзе за адзін сікль, дзве меры ячменю за адзін сікль у браме Самарыі”».
І ён устаў, і ўвайшоў у пакой. А юнак выліў алей яму на галаву і сказаў: «Гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Я намашчаю цябе на цара над народам Госпадавым, над Ізраэлем.
падышла да Яго жанчына, трымаючы алябастравую пасудзіну каштоўнага алейку, і пачала ліць Яму на галаву, калі Ён узлягаў.