3 ЦАРСТВАЎ 10:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму цар Саламон багаццем і мудрасцю перавышаў усіх цароў зямлі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І перавышаў валадар Салямон багацьцем і мудрасьцю ўсіх валадароў зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Цар Саламон пераўзыходзіў усіх цароў багацьцем і мудрасьцю. |
Прамовіў я ў сэрцы маім, кажучы: «Вось, я ўзвялічыў мудрасць і набыў [яе] больш за ўсіх, што былі да мяне ў Ерузаліме; і розум мой спазнаў вялікую мудрасць і веды».
І ўзвысіўся я, пераўзышоў усіх, хто былі да мяне ў Ерузаліме; мудрасць жа мая засталася са мною.
Мне, найменшаму з усіх святых, дадзена гэтая ласка: абвяшчаць добрую вестку паганам аб неабсяжным багацці Хрыста