А Давід і ўвесь Ізраэль скакалі перад Госпадам з усёй сілы пры гуках песень, і цытраў, і псалтэрыёнаў, і тымпанаў, і труб, і цымбалаў.
3 ЦАРСТВАЎ 10:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І з дрэва чырвонага цар зрабіў праход для святыні Госпада і для палаца царскага, і гуслі і арфы для спевакоў. І ніколі не было дастаўлена столькі чырвонага дрэва, і не бачана такога па сённяшні дзень. Біблія (пераклад А.Бокуна) З дрэва чырвонага валадар зрабіў парэнчы для Дому ГОСПАДА і для дому валадара, і гусьлі, і псалтыры для сьпевакоў. І ніколі не было прывезена так шмат дрэва чырвонага, і не было бачана такога аж да сёньня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабіў цар з гэтага чырвонага дрэва парэнчы для храма Гасподняга і для дома царскага, і гусьлі і псалтыры сьпевакам. Ніколі ня прыходзіла столькі чырвонага дрэва і ня відаць было да гэтага дня. |
А Давід і ўвесь Ізраэль скакалі перад Госпадам з усёй сілы пры гуках песень, і цытраў, і псалтэрыёнаў, і тымпанаў, і труб, і цымбалаў.
Але і караблі Гірама, тыя, якія прывозілі з Афіра золата, таксама прывозілі з Афіра вельмі многа чырвонага дрэва і каштоўных камянёў.
А цар Саламон даў царыцы Сабы ўсё, што яна хацела і прасіла ў яго, звыш таго, чым ён адарыў яе з царскай шчодрасцю. Павярнулася яна і пайшла ў зямлю сваю са сваімі паслугачамі.
затым прыдзверных — чатыры тысячы ды столькі ж музыкаў, якія пастаўлены праслаўляць Госпада на музычных інструментах, якія справіў на праслаўленне.
З дрэва туевага цар зрабіў прыступкі ў дом Госпадаў і ў палац царскі, таксама зрабіў цытры і псалтэрыёны для спевакоў. У зямлі Юдэі не бачылі ніколі такіх дрэў.