І, калі скончыў Давід складаць ахвяры цэласпалення і прымірэння, ён дабраславіў народ у імя Госпада Магуццяў.
2 ЦАРСТВАЎ 6:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І раздаў ён усяму мноству Ізраэля, кожнаму асобна, як мужчыне, так і жанчыне, па бохану хлеба, і па ляпёшцы фінікаў, і фігі. І ўсе людзі разышліся, кожны ў свой дом. Біблія (пераклад А.Бокуна) І раздаў ён усяму мноству Ізраіля, кожнаму асобна, як мужчыну, так і жанчыне, па адным бохане хлеба, і па кавалку мяса, і па адной [жмені] разынак. І пайшоў увесь народ у дамы свае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і раздаў усяму народу, усяму мноству Ізраільцянаў, як мужчынам, так і жанчынам, па адным хлебе і па кавалку смажанага мяса і па адной ляпёшцы кожнаму. І пайшоў увесь народ кожны ў дом свой. |
І, калі скончыў Давід складаць ахвяры цэласпалення і прымірэння, ён дабраславіў народ у імя Госпада Магуццяў.
І вярнуўся Давід, каб дабраславіць дом свой, і выйшла насустрач Давіду Міхол, дачка Саўла, і сказала: «О, як праславіўся сёння цар Ізраэля, агаліўшыся на вачах нявольніц паслугачоў сваіх, быццам агаляецца адзін з блазнаў!»
І ў восьмы дзень ён адпусціў народ, яны, дабраславіўшы цара, вырушылі ў свае палаткі, з вясёлым сэрцам з-за ўсяго добрага, што зрабіў Госпад Давіду, паслугачу Свайму, і Ізраэлю, народу Свайму.
Затым надзяліў кожнага ізраэльца ад мужчыны да жанчыны боханам хлеба, і ляпёшкай фінікаў, і фігамі.
Затым вярнуўся ўвесь народ, кожны ў свой дом, і таксама Давід, каб дабраславіць свой дом.
Бо цар Юдэі Эзэкія выдзеліў для супольнасці тысячу валоў і сем тысяч авечак, а кіраўнікі далі народу тысячу валоў і дзесяць тысяч авечак; такім чынам, святароў асвяцілася вялікае мноства.
Такім чынам, толькі ў дваццаць трэці дзень сёмага месяца ён адпусціў да сваіх палатак народ, які цешыўся і радаваўся на дабро, якое Госпад учыніў Давіду, і Саламону, і народу свайму Ізраэлю.
І сказаў ім Нэгэмія: «Ідзіце і спажывайце тлустыя стравы ды піце мёд, ды пасылайце частку тым, якія не прыгатавалі сабе, бо святы ёсць гэты дзень для Госпада нашага; і не сумуйце, бо радасць у Госпадзе — гэта сіла ваша».
і кіраўнік мае рупіцца пра цэласпаленні, і ахвяры з ежы, і ўзліванні ў святочныя дні, маладзікі, суботы ды ва ўсе ўрачыстасці народа Ізраэльскага: ён мае прыносіць ахвяру за грэх, і ахвяру з ежы, і цэласпаленні, і ахвяры прымірэння, каб ачысціць дом Ізраэля».
Вось жа, Госпад сказаў мне: «Ідзі яшчэ і палюбі жанчыну, каханую мужам, але чужаложную, як любіць Госпад сыноў Ізраэля, а яны глядзяць на чужых багоў і любяць аладкі з разынкамі».
Ва ўсім паказваў я вам, што, так працуючы, трэба ўспамагаць нядужым і памятаць словы Госпада Ісуса, Які казаў: “Шчаслівей даваць, чым браць”».