Не будзе аднятае жазло ад Юды, і кій князя — з-пад ног яго, пакуль не прыйдзе той, чыім яно ёсць і каму скорацца народы.
2 ЦАРСТВАЎ 19:40 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вырушыў цар у Галгал, і разам з ім Хамаам. А праводзіў цара ўвесь народ Юды і таксама палова народа Ізраэля. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўвесь народ пераправіўся праз Ярдан, і валадар перайшоў, і пацалаваў валадар Барзілая, і дабраславіў яго, і ён вярнуўся на месца сваё. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выправіўся цар у Галгал, выправіўся зь ім і Кімгам; і ўвесь народ Юдэйскі праводзіў цара, і палавіна народу Ізраільскага. |
Не будзе аднятае жазло ад Юды, і кій князя — з-пад ног яго, пакуль не прыйдзе той, чыім яно ёсць і каму скорацца народы.
А Абсалом, якога мы намасцілі, каб ён валодаў намі, загінуў у баі. Чаму цяпер маўчыце і не вяртаеце цара?» А словы ўсяго Ізраэля дайшлі да цара ў дом яго.
Але дазволь паслугачу твайму вярнуцца і памерці ў сваім горадзе, побач з магілай бацькі свайго і маці сваёй. Але вось, паслугач твой, Хамаам: хай пойдзе з табою, гаспадару мой, цар, і ты зрабі яму, што табе здаецца добрым».
І спрачаўся ўвесь народ ва ўсіх пакаленнях Ізраэля, кажучы: «Цар вызваліў нас з рук ворагаў нашых, і ён вызваліў нас з рук філістынцаў; і цяпер уцёк з зямлі перад Абсаломам.
І натоўпы, што наперадзе і за Ім ішлі, усклікалі, кажучы: «Гасана Сыну Давіда! Дабраславёны, Хто прыходзіць у імя Госпада. Гасана на вышынях!»