Але дазволь паслугачу твайму вярнуцца і памерці ў сваім горадзе, побач з магілай бацькі свайго і маці сваёй. Але вось, паслугач твой, Хамаам: хай пойдзе з табою, гаспадару мой, цар, і ты зрабі яму, што табе здаецца добрым».
2 ЦАРСТВАЎ 19:38 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў цар: «Хамаам хай ідзе са мною, і я зраблю яму, што добрае ў вачах тваіх, і ўсё, аб чым будзеш мяне прасіць, ты атрымаеш». Біблія (пераклад А.Бокуна) Дазволь слузе твайму вярнуцца, каб памерці ў горадзе сваім, побач з магілай бацькі майго і маці маёй. Але вось, слуга твой, Кімгам, няхай пойдзе з гаспадаром маім, валадаром, і ты зрабі яму тое, што добра ў вачах тваіх». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў цар: хай ідзе са мною Кімгам, і я зраблю яму, што табе заўгодна; і ўсё, чаго б ты ні зажадаў ад мяне, я зраблю табе. |
Але дазволь паслугачу твайму вярнуцца і памерці ў сваім горадзе, побач з магілай бацькі свайго і маці сваёй. Але вось, паслугач твой, Хамаам: хай пойдзе з табою, гаспадару мой, цар, і ты зрабі яму, што табе здаецца добрым».
І калі ўвесь народ і цар пераправіліся праз Ярдан, цар пацалаваў Барзэлая і дабраславіў яго; і ён вярнуўся да сябе.
А сынам Барзэлая Галаадца аддасі ласкай, і хай ядуць яны за сталом тваім: бо яны прыйшлі да мяне, калі я ўцякаў перад Абсаломам, братам тваім.
І пайшлі яны, і затрымаліся ў Герут-Хамааме, які блізка да Бэтлехэма, каб сабрацца і пайсці ў Егіпет,