2 ЦАРСТВАЎ 17:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і прывяду ўвесь народ да цябе, як вяртаецца нявеста да жаніха свайго; ты ж цікуеш на жыццё толькі аднаго чалавека, і ўвесь народ будзе жыць у супакоі». Біблія (пераклад А.Бокуна) І я прывяду ўвесь народ да цябе. Як ня будзе [жыць] толькі адзін чалавек, якога ты шукаеш, тады ўвесь народ будзе [жыць] у супакоі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ўсіх людзей павярну да цябе; і калі ня будзе аднаго, душу якога ты шукаеш, тады ўвесь народ будзе ў міры. |
І сказаў Абнэр Давіду: «Я ўстану, каб сабраць у цябе, гаспадара майго, цара, увесь Ізраэль; і ўвойдуць яны з табой у запавет, і будзеш ты валадарыць над усім, як жадае душа твая». І калі адпусціў Давід Абнэра і ён пайшоў у супакоі;
І легкадумна яны лечаць рану народа Майго, кажучы: “Супакой, супакой”, а супакою няма.
Бо калі скажуць: «Супакой і бяспека», тады раптам прыйдзе на іх загуба, як родавыя мукі на цяжарную, і не ўцякуць.