Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЦАРСТВАЎ 15:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І спытаўся цар у Этая з Гета: «Чаму і ты ідзеш разам з намі? Вярніся і застанься з царом, бо ты чужынец і нават выгнаннік са сваёй бацькаўшчыны.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сказаў валадар Іттаю з Гату: «Навошта ты ідзеш ра­зам з намі? Вярніся і застанься з валадаром, бо ты — чужынец і выгнанец з бацькаўшчыны тваёй.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І сказаў цар Этэю Гэцяніну: навошта і ты ідзеш з намі? вярніся і заставайся з тым царом, бо ты чужаземец і прыйшоў сюды з свайго месца;

Глядзіце раздзел



2 ЦАРСТВАЎ 15:19
4 Крыжаваныя спасылкі  

Учора прыбыў ты, і сёння я змушаю цябе ісці блукаць разам з намі, бо я сам не ведаю, куды іду. Вярніся і забяры з сабой братоў сваіх, і хай Госпад акажа табе міласэрнасць і праўду».


І падзяліў Давід людзей на тры часткі: адну частку даручыў Ёабу, і другую — Абісаю, сыну Сэруі, брату Ёаба, трэцюю — Этаю з Гета. І сказаў цар народу: «Пайду і я з вамі».


Наомі сказала ёй: «Вось, сваячка твая вярнулася да народа свайго і да багоў сваіх, ідзі з ёю!»