Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 15:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 Учора прыбыў ты, і сёння я змушаю цябе ісці блукаць разам з намі, бо я сам не ведаю, куды іду. Вярніся і забяры з сабой братоў сваіх, і хай Госпад акажа табе міласэрнасць і праўду».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 Учора прыйшоў ты, а сёньня я змушаю цябе ісьці блукаць разам з намі, і я сам ня ведаю, куды іду. Вярніся і забяры братоў тваіх, і міласэр­насьць і праўда [няхай будуць] з табой».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 учора ты прыйшоў, а сёньня я прымушу цябе ісьці з намі? я іду, куды надарыцца; вярніся і вярні братоў сваіх з сабою; хай учыніць Гасподзь міласьць і ісьціну з табою!

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 15:20
17 Крыжаваныя спасылкі  

Дык устаў Давід і людзі яго, лікам каля шасцісот, і выйшлі з Кэйлы, і хадзілі, дзе маглі. І паведамілі Саўлу, што Давід уцёк з Кэйлы, з-за чаго ён адклікаў выправу.


І зараз хай Госпад таксама акажа вам міласэрнасць і праўду; але і я аддам вам таксама дабром за тое, што вы гэта ўчынілі.


бо закон быў дадзены праз Майсея, а ласка і праўда сталіся праз Ісуса Хрыста.


І будуць яны бегаць ад мора да мора; віраваць будуць з поўначы на ўсход, шукаючы слова Госпадавага, і не знойдуць.


Ці не блукаюць тыя, што чыняць ліха? Міласэрнасць і праўда — для тых, хто робіць дабро.


Ты маеш моцнае плячо, моцная Твая правіца ўзнята.


Сапраўды блізкае збаўленне Яго для тых, што шануюць Яго, каб пасялілася слава на зямлі нашай.


Ты дадасі дні да днёў цара, гады ж яго — праз пакаленні і пакаленні.


Яны вяртаюцца увечары, і брэшуць, як сабакі, і абягаюць наўкол горад.


Клічу Бога Найвышэйшага, Бога, Які спагадае мне.


так аддай ім за несправядлівасць, выгубі ў гневе народы, Божа.


КАФ. Усе шляхі Божыя — міласэрнасць і праўда для тых, што трымаюцца запавету Яго і сведчанняў Яго.


Хай міласэрнасць і праўда не пакідаюць цябе; абвяжы імі шыю сваю і запішы на скрыжалях сэрца свайго,


Дык паслаў Давід вестуноў да жыхароў Явіса ў Галаад, каб сказалі яны ім: «Будзьце дабраславёны Госпадам, бо аказалі вы гэтую міласэрнасць гаспадару вашаму, Саўлу, і пахавалі яго.


Хай сядзіць ён вечна перад Богам; міласэрнасць і ласка хай захоўваюць яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы