Вось, маю дзвюх дачок, якія не спазналі яшчэ мужчыну; выведу іх да вас, і вы, што вам падабаецца, рабіце з імі, толькі мужчынам гэтым нічога не рабіце, бо яны прыйшлі ў цень даху майго».
2 ЦАРСТВАЎ 13:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І куды я пайду са сваёю знявагай? А ты станеш адным з бязглуздых у Ізраэлі; ты лепш пагавары з царом, і ён не адмовіць табе адносна мяне». Біблія (пераклад А.Бокуна) Куды я дзенуся са зьнявагай сваёй? А ты станеш адным з мярзотнікаў у Ізраілі! Ты пагавары, калі ласка, з валадаром, бо ён не адмовіць [даць] мяне табе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І я, куды я пайду з маёю няславаю? І ты, ты будзеш адным з вар'ятаў у Ізраілі; ты пагавары з царом; ён не адмовіцца аддаць мяне табе. |
Вось, маю дзвюх дачок, якія не спазналі яшчэ мужчыну; выведу іх да вас, і вы, што вам падабаецца, рабіце з імі, толькі мужчынам гэтым нічога не рабіце, бо яны прыйшлі ў цень даху майго».
Дарэчы, яна сапраўды сястра мая, як дачка бацькі майго, але не дачка маці маёй. І я ўзяў яе за жонку.
то завядуць яе да дзвярэй дома бацькі яе і ўкамянуюць яе мужчыны гэтага горада аж да смерці, бо прынесла яна ганьбу Ізраэлю тым, што распуснічала ў доме бацькі свайго; так вынішчыш зло з асяроддзя свайго».
Маю дачку дзяўчыну, а гэты чалавек мае наложніцу: выведу іх да вас, каб зняважылі іх і зрабілі з імі, што вам падабаецца; толькі, прашу, чалавеку гэтаму не рабіце знявагі».