А бедны не меў зусім нічога, апрача аднае малой авечкі, якую купіў і карміў яе і якая расла пры ім разам з яго дзецьмі, ела хлеб яго і піла з яго кубка, спала каля яго; і яна была яму быццам дачка.
2 ЦАРСТВАЎ 12:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі прыйшоў нейкі госць да багатага, той, шкадуючы браць з авечак сваіх і з валоў сваіх, каб прыгатаваць ежу таму падарожніку, які прыбыў да яго, узяў авечку беднага чалавека і прыгатаваў страву чалавеку, які прыйшоў да яго». Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў госьць да чалавека багатага, але яму было шкада браць авечак сваіх і валоў сваіх, каб прыгатаваць ежу падарожніку, які прыйшоў да яго. І ўзяў ён авечку беднага чалавека, і прыгатаваў страву чалавеку, які прыйшоў да яго». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і прыйшоў да багатага чалавека дарожнік, і той пашкадаваў узяць са сваіх авечак ці валоў, каб прыгатаваць дарожніку, які прыйшоў да яго, а ўзяў авечку беднага і прыгатаваў яе чалавеку, які прыйшоў да яго. |
А бедны не меў зусім нічога, апрача аднае малой авечкі, якую купіў і карміў яе і якая расла пры ім разам з яго дзецьмі, ела хлеб яго і піла з яго кубка, спала каля яго; і яна была яму быццам дачка.
Тады Давід, надта запалаўшы гневам на таго чалавека, сказаў Натану: «Жыве Госпад, бо варты смерці чалавек, які так зрабіў;
І, падняўшы вочы, убачыў стары падарожнага чалавека, што сядзеў на гарадской плошчы, і спытаўся ў яго: «Адкуль ты прыйшоў і куды ідзеш?»