Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЦАРСТВАЎ 12:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І зняў ён дыядэму Мэлькома з галавы яго, вагой у талент золата, маючую вельмі каштоўны камень, які аздобіў галаву Давіда. І вынес ён з горада вельмі вялікую здабычу,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ўзяў ён дыядэму з галавы Мількома, вага ейная — талент золата, і камень каштоўны [на ёй], і была яна на галаве Давіда. І вынес ён з гораду вельмі вялікую здабычу.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І ўзяў Давід вянок цара іхняга з галавы ягонай, - а ў ім было золата талант і каштоўны камень, - і ўсклаў яго Давід на галаву сваю, і здабычы з горада вынес вельмі многа.

Глядзіце раздзел



2 ЦАРСТВАЎ 12:30
4 Крыжаваныя спасылкі  

І Давід сабраў увесь народ, і пайшоў на Рабу, і, калі ваяваў супраць яе, здабыў яе.


А Давід узяў дыядэму Мількома з галавы яго, і знайшоў у ёй талент золата па вазе і найкаштоўнейшы камень, і ўсклалі яе на галаву Давіда; таксама вывез ён з горада вельмі вялікую здабычу.


Выканаў Ты жаданне сэрца яго для яго, і не адмовіў просьбе яго вуснаў.


І вазьмі срэбра і золата, і зрабі вянец, і ўскладзі на галаву Ісуса, сына Ёсэдэка, першасвятара,