А прыйшлі старэйшыны дому яго да яго, прымушаючы яго, каб ён устаў з зямлі; ён не хацеў і не еў хлеб з імі.
2 ЦАРСТВАЎ 12:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ў сёмы дзень сталася, што памерла дзіця. І паслугачы Давіда баяліся паведаміць яму, што дзіця памерла; бо гаварылі яны: «Вось, калі яшчэ дзіця жыло, гаварылі мы яму, і ён не слухаў голасу нашага. Цяпер як можам сказаць: “Дзіця памерла”? Можа зрабіць ён што благое!» Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася ў сёмы дзень, што памерла дзіцятка, і слугі Давіда баяліся паведаміць яму, што дзіця памерла, бо гаварылі яны: «Калі яшчэ дзіця жыло, гаварылі мы да яго, але ён не хацеў слухаць голасу нашага. А цяпер як можам сказаць: “Дзіця памерла”. Можа зрабіць ён [сабе] нешта благое». Біблія (пераклад В. Сёмухі) На сёмы дзень дзіця памерла, і слугі Давыдавы баяліся данесьці яму, што памерла дзіця; бо, казалі яны, калі дзіця было яшчэ жывое, і мы ўгаворвалі яго, і ён ня слухаў голасу нашага, як жа скажам яму: «памерла дзіця»? і ён зробіць што-небудзь благое. |
А прыйшлі старэйшыны дому яго да яго, прымушаючы яго, каб ён устаў з зямлі; ён не хацеў і не еў хлеб з імі.
Калі, аднак, Давід убачыў паслугачоў сваіх, якія шапталіся, ён зразумеў, што дзіця памерла, і спытаўся ў паслугачоў сваіх: «Ці дзіця памерла?» Тыя яму адказалі: «Памерла».
калі перабраліся бацькі нашы ў Егіпет і мы пражылі там шмат часу, і як егіпцяне вынішчалі нас і бацькоў нашых,