2 ЦАРСТВАЎ 12:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)18 На сёмы дзень дзіця памерла, і слугі Давыдавы баяліся данесьці яму, што памерла дзіця; бо, казалі яны, калі дзіця было яшчэ жывое, і мы ўгаворвалі яго, і ён ня слухаў голасу нашага, як жа скажам яму: «памерла дзіця»? і ён зробіць што-небудзь благое. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)18 І сталася ў сёмы дзень, што памерла дзіцятка, і слугі Давіда баяліся паведаміць яму, што дзіця памерла, бо гаварылі яны: «Калі яшчэ дзіця жыло, гаварылі мы да яго, але ён не хацеў слухаць голасу нашага. А цяпер як можам сказаць: “Дзіця памерла”. Можа зрабіць ён [сабе] нешта благое». Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)18 А ў сёмы дзень сталася, што памерла дзіця. І паслугачы Давіда баяліся паведаміць яму, што дзіця памерла; бо гаварылі яны: «Вось, калі яшчэ дзіця жыло, гаварылі мы яму, і ён не слухаў голасу нашага. Цяпер як можам сказаць: “Дзіця памерла”? Можа зрабіць ён што благое!» Глядзіце раздзел |