і ён зрабаваў каштоўнасці святыні Госпада і царскія багацці і ўсё забраў, таксама ўсе шчыты залатыя, якія зрабіў Саламон.
2 ЛЕТАПІСАЎ 9:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) таксама трыста меншых шчытоў з золата, на кожны шчыт — па трыста сікляў золата і памясціў іх цар у доме з лесу лібанскага. Біблія (пераклад А.Бокуна) і трыста шчытоў малых з кутага золата, трыста [сыкляў] золата ішло на адзін шчыт; і паставіў іх валадар у доме з лесу Лібанскага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і трыста шчытоў меншых з каванага золата, - па трыста сікляў золата пайшло на кожны шчыт; і паставіў іх цар у доме зь Ліванскага дрэва. |
і ён зрабаваў каштоўнасці святыні Госпада і царскія багацці і ўсё забраў, таксама ўсе шчыты залатыя, якія зрабіў Саламон.
Таксама збудаваў ён дом з лесу лібанскага ў сто локцяў даўжыні, і пяцьдзесят локцяў шырыні, і трыццаць локцяў вышыні на чатырох радах кедравых слупоў, і кедравыя бярвенні былі пакладзеныя на слупы.
Такім чынам, напаў Сэсак, цар Егіпта, на Ерузалім і забраў скарбы святыні Госпадавай і палаца царскага; і ўсё забраў сабе, а таксама залатыя шчыты, якія зрабіў Саламон.
Зрабіў таксама цар Саламон з косці слановай вялікі пасад і пакрыў яго найчысцейшым золатам.