Бо ўсе яны нас страшылі, думаючы: «Змучаюцца іх рукі ад работы, і не скончаць». З гэтае прычыны тым больш умацаваў я рукі свае.
2 ЛЕТАПІСАЎ 32:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Апрача таго, крычалі вялікім крыкам на гебрайскай мове да народа ў Ерузаліме, які быў на муры, каб яго запалохаць і запужаць і так здабыць горад. Біблія (пераклад А.Бокуна) І крычалі яны голасам вялікім па-юдэйску да народу Ерусаліму, які [быў] на мурах, каб настрашыць яго, і напалохаць яго, і здабыць горад. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І крычалі гучным голасам на Юдэйскай мове да народу Ерусалімскага, які быў на сьцяне, каб запалохаць яго і настрашыць яго і ўзяць горад. |
Бо ўсе яны нас страшылі, думаючы: «Змучаюцца іх рукі ад работы, і не скончаць». З гэтае прычыны тым больш умацаваў я рукі свае.
І ўзняўся Рабсак, і закрычаў моцным голасам па-гебрайску, і сказаў: «Слухайце словы вялікага цара, цара асірыйцаў!
І паўтараў філістынец: «Я зневажаю сёння дружыны ізраэльцаў: дайце мне чалавека, і хай ён уступіць у бой са мною!»
І спытаўся Давід у людзей, што стаялі з ім, кажучы: «Што дадуць чалавеку, які заб’е гэтага філістынца і здыме ганьбу з Ізраэля? Бо хто ён, гэты неабрэзаны філістынец, што так зняважыў войска Бога жывога?»