2 ЛЕТАПІСАЎ 31:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і сыны Ізраэля і Юды, якія абжыліся ў гарадах Юдэі, прынеслі дзесяціны з валоў і авечак, і дзесяціны з асвячонага, што асвячалі яны Госпаду, Богу свайму; і паскладалі ўсяго гэтага вялікія груды. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сыны Ізраіля і Юды, якія жылі ў гарадах Юды, таксама прынесьлі дзесяціну валоў і авечак, і дзесяціну рэчаў сьвятых, пасьвячоных ГОСПАДУ, Богу іхняму, і налажылі купы купаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І Ізраільцяне і Юдэі, якія жылі па гарадах Юдэйскіх, таксама прадстаўнікі дзесяціны з буйнога і дробнага быдла і дзесяціны з ахвяраваньняў, прысьвечаных Госпаду Богу іхняму; і наклалі груды, груды. |
і сказалі Майсею: «Народ больш прыносіць, чым патрэбна для справы, якую Госпад загадаў выканаць».
Кожная дзесяціна зямлі з пасеву або з пладоў дрэў ёсць Госпадава, гэта святая рэч для Госпада.
Пад канец трэцяга года аддзялі іншую дзесяціну з усяго, што ўрадзілася ў цябе за гэты час, і пакладзі ў брамах тваіх,