і пабудаваў насупраць сцяны святыні кругавыя паверхі ў сценах дома вакол святыні і Дабіра, і зрабіў сцены кругом.
2 ЛЕТАПІСАЎ 31:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык загадаў Эзэкія прыгатаваць кладоўкі ў доме Госпада. Калі гэта зрабілі, Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Эзэкія, каб падрыхтавалі каморы ў Доме ГОСПАДА, і падрыхтавалі [іх]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І загадаў Эзэкія падрыхтаваць пакоі пры доме Гасподнім. І падрыхтавалі. |
і пабудаваў насупраць сцяны святыні кругавыя паверхі ў сценах дома вакол святыні і Дабіра, і зрабіў сцены кругом.
Уваход жа на ніжні паверх быў з правага боку дома, і праз вітую лесвіцу можна было ўзысці на сярэдні паверх, і з сярэдняга — на трэці паверх.
і ўладкаваў для яго вялікі пакой, дзе раней складвалі дары з ежы, і кадзіла, і пасудзіны, і дзесяціну збожжа, віна, і аліўкавага алею, часткі для левітаў, і спевакоў, і прыдзверных, і дары для святароў.
І завёў ён мяне на знешні панадворак, і вось, былі на панадворку пакоі, і падлога, выкладзеная кругом каменем; трыццаць пакояў было на падлозе кругом;