Замала ж было святароў і не змаглі здзіраць шкуры з усіх ахвяр цэласпалення; дык дапамаглі ім браты іх, левіты, аж да заканчэння працы і да асвячэння святароў; бо левіты былі са шчырым сэрцам, так што асвяціліся яны больш, чым святары.
2 ЛЕТАПІСАЎ 30:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) так як многа было ў сабранні такіх, што не асвяціліся; таму што ўсім, хто быў нячыстым, левіты забівалі пасхальныя ахвяры для асвячэння іх Госпаду. Біблія (пераклад А.Бокуна) А як у царкве шмат было такіх, якія не асьвяціліся, лявіты рэзалі пасхальных [ягнятаў] за кожнага нячыстага, каб асьвяціць [іх] для ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А як многа было на сходзе такіх, якія не асьвяціліся, дык замест нячыстых лявіты закалолі пасхальнае ягня для прысьвячэньня Госпаду. |
Замала ж было святароў і не змаглі здзіраць шкуры з усіх ахвяр цэласпалення; дык дапамаглі ім браты іх, левіты, аж да заканчэння працы і да асвячэння святароў; бо левіты былі са шчырым сэрцам, так што асвяціліся яны больш, чым святары.
І захавайце яго да чатырнаццатага дня гэтага месяца, а ўвечары прынясе яго ў ахвяру ўся супольнасць сыноў Ізраэля.
і яны будуць служыць у Маім свяцілішчы як вартаўнікі пры брамах дома і як паслугачы дома: яны будуць забіваць ахвяры на цэласпаленні і ахвяры для людзей, ды будуць стаяць перад імі як паслугачы іх.
і сказаў ім: «Мы нячыстыя дзеля дакранання да нябожчыка, і чаму нам адмаўляюць у тым, каб мы маглі сярод сыноў Ізраэля ў свой час скласці ахвяру Госпаду?»
І была блізка Пасха юдэйская, і многа людзей з краю выбралася ў Ерузалім перад Пасхаю, каб ачысціцца.