2 ЛЕТАПІСАЎ 3:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама перад фасадам святыні паставіў такія калоны: адну з правага боку і другую — з левага; правую назваў Яхін, і левую — Баоз. Біблія (пераклад А.Бокуна) І паставіў слупы перад сьвятыняй, адзін з правага боку, другі — з левага, і назваў імя правага Яхін, а імя левага — Боаз. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паставіў слупы перад храмам, адзін з правага боку, другі зь левага, і даў імя праваму Яхін, а леваму імя Воаз. |
І два слупы паставіў ён у прысценку святыні; і пастаўлены з правага боку слуп ён назваў Яхін, і пастаўлены з левага боку слуп назваў Баоз.
А таксама выразаў, як быццам ланцужкі, на гірляндзе і паклаў іх на капітэлях калонаў; зрабіў таксама сто гранатавых яблыкаў, якія паклаў на ланцужкі.
а даўжыня прысенкаў была дваццаць локцяў, і шырыня — дванаццаць локцяў, і ўваходзілі ў іх па дзесяці прыступках, і слупы былі на вушаках, адзін з аднаго, другі ж — з другога боку.