І пад іх кіраўніцтвам усяго войска было трыста сем тысяч пяцьсот ваяроў, якія былі здатныя да бою, каб ваяваць супраць ворагаў за цара.
2 ЛЕТАПІСАЎ 26:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама Озія прыгатаваў для іх, гэта значыць для ўсяго войска: шчыты, і дзіды, і шышакі, і кальчугі, і лукі ды камяні для кідання з прашчы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыгатаваў для іх Узія, для ўсяго войска, шчыты, дзіды, шаломы, панцыры, лукі і камяні для пушчалак. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І падрыхтаваў для іх Азія, для ўсяго войска, шчыты і дзіды і шаломы і латы, і лукі і прашчныя камяні. |
І пад іх кіраўніцтвам усяго войска было трыста сем тысяч пяцьсот ваяроў, якія былі здатныя да бою, каб ваяваць супраць ворагаў за цара.
І ў Ерузаліме зрабіў машыны, па-майстэрску прыдуманыя, якія памясціў на вежах і па вуглах муроў, каб страляць з лукаў і кідаць вялікія камяні; і пашырылася слава яго імя далёка таму, што яму цудоўна дапамагаў Госпад і зрабіў яго магутным.
у сярэдзіне якога хай будзе наверсе адтуліна для галавы, а аблямоўка вакол яго — тканая, як на адтуліне брані, каб не рвалася.
Запрагайце коней і сядайце на коней, вершнікі; станьце ў строй у шаломах, навастрыце дзіды і адзеньце панцыры!
Ва ўсім гэтым народзе было семсот чалавек адборных, якія карысталіся левай рукой замест правай і кідалі з прашчы камяні так дакладна, што патраплялі нават у волас.
І ўсунуў ён руку сваю ў торбу, і выняў адзін камень, і пусціў яго прашчай; і ўдарыў ім філістынца ў лоб, і засеў той камень у лбе яго, і ён упаў тварам на зямлю.