таксама народ яго ён вывеў і прысудзіў да каменяломняў, і да жалезных кірак, і да сякер, таксама загнаў іх у печы цагельныя; так учыніў ён з усімі гарадамі сыноў Амона. І вярнуўся Давід з усім войскам у Ерузалім.
2 ЛЕТАПІСАЎ 25:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І іншых дзесяць тысяч ваяроў сыны Юды ўзялі ў палон, і прывялі да абрыву якойсьці скалы, і спіхнулі іх з вяршыні ў бездань, так што ўсе пазабіваліся. Біблія (пераклад А.Бокуна) І дзесяць тысячаў жывых узялі ў палон сыны Юды; і прывялі іх на вяршыню скалы, і скінулі іх з вяршыні скалы, і ўсе яны разьбіліся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і дзесяць тысяч жывых узялі сыны Юдавыя ў палон, і прывялі іх на вяршыню скалы, і скінулі іх зь вяршыні скалы, і ўсе яны разьбіліся цалкам. |
таксама народ яго ён вывеў і прысудзіў да каменяломняў, і да жалезных кірак, і да сякер, таксама загнаў іх у печы цагельныя; так учыніў ён з усімі гарадамі сыноў Амона. І вярнуўся Давід з усім войскам у Ерузалім.
Народ жа, які знаходзіўся ў ім, вывеў і прыгаварыў да работы ў каменяломнях, і з жалезнымі кіркамі, ды з сякерамі. Так распарадзіўся Давід адносна ўсіх гарадоў сыноў Амона і з усім народам сваім вярнуўся ў Ерузалім.
Такім чынам, цяпер, вось, сыны Амона, і Мааба, і жыхары гары Сэір, праз зямлю якіх Ты не дазволіў прайсці Ізраэлю, калі вярталіся яны з Егіпта, так што абмінулі іх і не забілі іх,
Потым Амазія ўпэўнена вывеў войска сваё, і павёў у Саляны лог і пабіў там дзесяць тысяч сыноў Сэіра.
А тое войска, якое Амазія адправіў, каб не ішло з ім на вайну, рассыпалася па гарадах Юдэі ад Самарыі аж па Бэтарон, ды, забіўшы тры тысячы ваяроў, узялі яны вялікую здабычу.
З гэтае прычыны разгневаўся Госпад на Амазію ды паслаў да яго прарока, каб сказаў яму: «Чаму пакланяешся багам, якія не абаранілі свайго народа ад тваёй рукі?»