2 ЛЕТАПІСАЎ 23:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І далей першасвятар Ёяда даў сотнікам дзіды, і шчыты, і кальчугі цара Давіда, якія былі ў святыні Божай. Біблія (пераклад А.Бокуна) І раздаў Егаяда сьвятар начальнікам сотняў дзіды, тарчы і шчыты, якія [зрабіў] валадар Давід і якія [былі] ў Доме Божым, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І раздаў Ёдай сьвятар начальнікам сотняў дзіды і малыя і вялікія шчыты цара Давіда, якія былі ў доме Божым; |
І зрабіў цар Саламон дзвесце шчытоў з чыстага золата, шэсцьсот сікляў золата даў ён для кожнага шчыта,
І расставіў увесь народ са зброяй у руках вакол цара ўздоўж святыні ад правага боку аж да левага боку перад ахвярнікам і святыняй.
Дык левіты ды ўсе з Юдэі зрабілі ўсё так, як загадаў ім першасвятар Ёяда. Кожны ўзяў сваіх людзей, якія прыходзілі ў суботу, з тымі, якія выходзілі ў суботу: бо першасвятар Ёяда не дазволіў адысці дружынам, якія звычайна змяняліся кожны тыдзень.
І святар сказаў: «Вось, тут толькі меч Галіята, філістынца, якога ты забіў у даліне Тэрэбінітаў; ён закручаны ў плашч і ляжыць па-за эфодам. Калі хочаш яго ўзяць, бяры, бо, апрача яго, няма тут іншага». І сказаў Давід: «Няма тут другога такога; дай яго мне».