І хай ніхто іншы не ўваходзіць у дом Госпада, апрача святароў і тых, хто служыць з левітаў; толькі яны ўваходзяць, бо яны асвячоныя. І ўвесь астатні народ хай захавае вернасць Госпаду.
2 ЛЕТАПІСАЎ 23:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А левіты хай акружаць цара з усіх бакоў, маючы кожны зброю сваю ў руках. І калі хто іншы ўвойдзе ў святыню, хай будзе забіты. І будзьце з царом, калі ён будзе ўваходзіць або выходзіць». Біблія (пераклад А.Бокуна) І няхай лявіты аточаць валадара вакол, кожны са зброяй сваёй у руцэ сваёй, і хто будзе ўваходзіць у Дом, няхай будзе забіты. І будзьце пры валадары, калі ён будзе ўваходзіць і выходзіць». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І хай лявіты абступяць цара з усіх бакоў, кожны са зброяй сваёй у руцэ сваёй, і хто будзе ўваходзіць у храм, хай будзе забіты. І будзьце вы пры цары, калі ён будзе ўваходзіць і выходзіць. |
І хай ніхто іншы не ўваходзіць у дом Госпада, апрача святароў і тых, хто служыць з левітаў; толькі яны ўваходзяць, бо яны асвячоныя. І ўвесь астатні народ хай захавае вернасць Госпаду.
Дык левіты ды ўсе з Юдэі зрабілі ўсё так, як загадаў ім першасвятар Ёяда. Кожны ўзяў сваіх людзей, якія прыходзілі ў суботу, з тымі, якія выходзілі ў суботу: бо першасвятар Ёяда не дазволіў адысці дружынам, якія звычайна змяняліся кожны тыдзень.
Калі хто наўмысна забіў блізкага свайго і падступна, то ад ахвярніка Майго адцягні яго, каб памёр.
а Аарона і сыноў яго пастаў наглядчыкамі над службаю святарскай. Калі хто чужы прыступіць да службы, той хай будзе пакараны смерцю».
А з пярэдняга боку скініі, перад палаткай сустрэчы, на ўсход ставілі палаткі Майсей, і Аарон, і сыны яго, якім даручана святыня ад імя сыноў Ізраэля. Калі б хто наблізіўся чужы, мае быць пакараны смерцю.