І ўзяў ён сотнікаў, і карыйцаў, і хуткаходаў, і ўвесь народ зямлі; і вывелі яны цара з дома Госпада. І павялі па дарозе да брамы целаахоўнікаў у палац, і сеў ён на царскім пасадзе.
2 ЛЕТАПІСАЎ 23:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзяў сотнікаў і наймужнейшых ваяроў і кіраўнікоў народа ды ўвесь народ зямлі, і вывелі цара з дома Госпада, і пасадзілі яго на пасадзе царскім. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзяў ён начальнікаў сотняў, магнатаў, і кіраўнікоў народу, і ўвесь народ зямлі, і вывялі валадара з Дому ГОСПАДА, і прайшлі праз браму найвышэйшую ў дом валадара, і пасадзілі валадара на пасадзе валадарскім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзяў начальнікаў сотняў, і вяльможаў, і начальнікаў у народзе, і ўвесь народ зямлі, і правёў цара з дома Гасподняга і прайшлі праз верхнюю браму ў дом царскі, і пасадзілі цара на царскі трон. |
І ўзяў ён сотнікаў, і карыйцаў, і хуткаходаў, і ўвесь народ зямлі; і вывелі яны цара з дома Госпада. І павялі па дарозе да брамы целаахоўнікаў у палац, і сеў ён на царскім пасадзе.
Аднак узгоркі ён не знішчыў, і народ усё яшчэ складаў крывавыя ахвяры і кадзіў на ўзгорках. А пабудаваў ён Верхнюю браму дома Госпада.
І Саламон сеў на пасадзе Госпада, каб быць царом замест Давіда, бацькі свайго, і шчаслівілася яму, і ўвесь Ізраэль быў яму паслухмяны.