А той, хто заставаўся ў Афэку, уцёк у горад, і на дваццаць сем тысяч чалавек, якія там засталіся, паваліўся мур. А Бэнадад, уцякаючы, увайшоў у горад, у пакой, што знаходзіўся ўнутры іншага пакоя.
2 ЛЕТАПІСАЎ 18:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Міхей сказаў: «Ты сам убачыш у той дзень, калі будзеш уваходзіць то ў адзін пакой, то ў іншы, каб схавацца». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Міхей: «Вось, ты ўбачыш [гэта] ў той дзень, калі будзеш бегаць з пакою ў пакой, каб схавацца». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Міхей: вось ты ўбачыш гэта ў той дзень, калі будзеш бегаць з пакоя ў пакой, каб схавацца. |
А той, хто заставаўся ў Афэку, уцёк у горад, і на дваццаць сем тысяч чалавек, якія там засталіся, паваліўся мур. А Бэнадад, уцякаючы, увайшоў у горад, у пакой, што знаходзіўся ўнутры іншага пакоя.
Тады Сэдэцыя, сын Ханааны, падышоў і ўдарыў па твары Міхея і сказаў: «Якой дарогай прыйшоў Дух Госпадаў ад мяне, каб сказаць табе?»
А цар Ізраэля загадаў, кажучы: «Вазьміце Міхея і завядзіце яго да Амона, начальніка горада, і да Ёаса, сына цара,
Госпадзе, Твая рука паднятая! Але не бачаць; хай, засаромленыя, убачаць руплівасць Тваю пра народ, ды агонь на ворагаў Тваіх праглыне іх.
Ідзі, народзе мой, увайдзі ў святліцы свае, зачыні дзверы свае за сабой! Схавайся на малую хвілінку, пакуль не праміне гнеў [Яго].
за гэта, — так кажа Госпад, — вось, Я наведаю Сямэю з Нагэлама і патомства яго. Не будзе ў яго нікога, хто б жыў сярод гэтага народа, і не ўбачыць ён дабра, якое Я зраблю народу Майму, — кажа Госпад, — бо ён абвяшчаў, крывадушна здрадзіўшы Госпаду”».