А іншыя дзеянні Надаба і ўсё, што ён мужна рабіў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля?
2 ЛЕТАПІСАЎ 15:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вайны ж не было аж да трыццаць пятага года царавання Асы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І не было вайны да трыццаць пятага году валадараньня Асы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ня было вайны да трыццаць пятага года валадараньня Асы. |
А іншыя дзеянні Надаба і ўсё, што ён мужна рабіў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля?
У трэці год Асы, цара Юды, стаў царом над усім Ізраэлем у Тэрсе Бааса, сын Ахіі, які цараваў дваццаць чатыры гады;
Тое, што паабяцаў бацька яго і ён сам, — памясціў у доме Божым: срэбра, і золата, і ўсякія пасудзіны.
А на трыццаць шосты год царавання Асы напаў Бааса, цар Ізраэля, на Юдэю; і мурам акружыў Раму, каб ніхто не мог вольна выйсці і ўвайсці з царства Асы.
Вочы бо Госпадавы сочаць за ўсёю зямлёю, і даюць мужнасць тым, хто шчырым сэрцам верыць у Яго. Дык неразумна паступаў ты ў гэтым, бо ад цяперашняга часу пачнуцца войны супраць цябе».