і можаце гэта есці на кожным вашым месцы, як вы, так і сем’і вашы, бо гэта плата за вашу службу ў палатцы сустрэчы.
2 КАРЫНФЯНАЎ 12:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ж вы меней атрымалі, чым іншыя цэрквы? Хіба адно толькі, што не быў вам цяжарам. Даруйце мне гэтую крыўду! Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо што ёсьць, у чым вы горшыя за іншыя цэрквы? Хіба тое, што я ня быў вам цяжарам. Даруйце мне гэткую несправядлівасьць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо чаго вам нестае перад іншымі цэрквамі, дык хіба толькі таго, што сам я ня быў вам цяжарам? Даруйце мне такую віну. |
і можаце гэта есці на кожным вашым месцы, як вы, так і сем’і вашы, бо гэта плата за вашу службу ў палатцы сустрэчы.
А займаўся ён тым жа рамяством, таму застаўся ў іх і працаваў; а рамяством іх было майстраванне палатак.
Калі іншыя маюць удзел ва ўладзе над вамі, дык чаму тым больш не мы? Аднак мы не карыстаемся гэтай уладай, але зносім усё, каб не прычыніць шкоды Евангеллю Хрыстову.
Ужо трэці раз збіраюся да вас прыбыць і не буду вас абцяжарваць, бо шукаю не вашага, але вас. Бо не дзеці бацькам павінны збіраць скарб, але бацькі дзецям.