І паставілі яны каўчэг Божы на новы воз, і вынеслі яго з дому Абінадаба, які стаяў на ўзгорку. А Оза і Ахія, сыны Абінадаба, вялі воз:
1 ЦАРСТВАЎ 6:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і паставілі каўчэг Госпадаў на воз і скрынку з залатымі мышамі і выявамі нарываў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І паставілі Каўчэг ГОСПАДА на воз, і скрынку з залатымі мышамі і выявамі болек. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і паставілі каўчэг Госпада на калясьніцу і скрынку з залатымі мышамі і выявамі нарасьцяў. |
І паставілі яны каўчэг Божы на новы воз, і вынеслі яго з дому Абінадаба, які стаяў на ўзгорку. А Оза і Ахія, сыны Абінадаба, вялі воз:
Дакранецца да цябе Госпад праказай егіпецкай і балячкамі, а таксама каростаю і скуламі, і не зможаш вылечыць іх.
Дык зрабілі яны гэткім спосабам, і ўзялі дзвюх кароў, і запрэглі іх у воз, а цялят іх замкнулі ў доме,
А каровы пайшлі простаю дарогаю ў напрамку Бэтсамэса, ішлі яны па адной дарозе, ступаючы і мыкаючы, і не сыходзілі ані ўправа, ані ўлева. Але і кіраўнікі філістынскія ішлі за імі аж да межаў Бэтсамэса.
Яны спыталіся: «Чым і як маем Яму за грэх аддаць?» І яны адказалі: «Па ліку кіраўнікоў філістынскіх зрабіце пяць нарываў залатых і пяць мышэй залатых, бо адна пляга дакранулася да ўсіх вас і кіраўнікоў вашых.