Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦАРСТВАЎ 30:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і тым, што ў Геброне, і ў астатніх месцах, дзе праходзіў сам Давід са сваімі ваярамі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

і тым, што ў Хеўроне, і ў-ва ўсе месцы, дзе праходзіў Давід і людзі ягоныя.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і ў Хэўроне і ва ўсіх мясьцінах, дзе хадзіў Давід сам і людзі ягоныя.

Глядзіце раздзел



1 ЦАРСТВАЎ 30:31
9 Крыжаваныя спасылкі  

І паслаў Абсалом тайных вестуноў ва ўсе пакаленні Ізраэля, кажучы: «Адразу ж, як пачуеце гук трубы, гаманіце: “Абсалом абраны царом у Геброне”».


І па тых падзеях раіўся Давід з Госпадам, кажучы: «Ці маю пайсці ў адзін з гарадоў юдэйскіх?» І Госпад яму сказаў: «Ідзі». І Давід запытаўся: «Куды маю ісці?» І Госпад адказаў яму: «У Геброн».


І прыйшлі юдэі, і намасцілі там Давіда, каб цараваў ён над домам Юды. І паведамлена было Давіду, што жыхары Явіса ў Галаадзе пахавалі Саўла.


І пачуў Ісбаал, сын Саўла, што памёр Абнэр у Геброне, і самлелі рукі ў яго, і ўвесь Ізраэль устрывожыўся.


І калі яны пайшлі, то разведалі зямлю ад пустыні Сін па Рагоб паблізу Эмата.


А Калеб, сын Ефоны, атрымаў частку між сыноў Юды, як загадаў Госпад Ешуа, — Карыят-Арбу, галоўны горад бацькі Анака, значыць Геброн.


Карыят-Арба, бацькі Анака, які інакш называецца Геброн, на гары Юды, разам з наваколлямі яго.


Прашу, ідзіце, і спраўней прыгатуйцеся, і дзейнічайце старанней, і агледзьце месца, дзе ён ходзіць або дзе хто-небудзь яго там бачыў: бо казалі мне, што ён надта хітры.