Вось, Я пашлю многіх рыбакоў, — кажа Госпад, — і будуць лавіць іх, а пасля гэтага пашлю да іх многіх паляўнічых, і будуць паляваць на іх з кожнай гары і з кожнага ўзгорка і са шчылін скальных.
1 ЦАРСТВАЎ 26:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зараз хай кроў мая не будзе вылітая на зямлю далёка ад аблічча Госпада; бо цар Ізраэля выбраўся, каб цікаваць на адну блыху, як быццам пераследуе хтосьці ў гарах курапатку». Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер няхай кроў мая ня будзе вылітая на зямлю далёка ад ГОСПАДА. Бо валадар Ізраіля выйшаў, каб шукаць адну блыху, як палююць у гарах на курапатку». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хай жа не пральецца кроў мая на зямлю прад абліччам Госпада: бо цар Ізраілеў выйшаў шукаць адну блыху, як ганяюцца за курапаткаю па гарах. |
Вось, Я пашлю многіх рыбакоў, — кажа Госпад, — і будуць лавіць іх, а пасля гэтага пашлю да іх многіх паляўнічых, і будуць паляваць на іх з кожнай гары і з кожнага ўзгорка і са шчылін скальных.
А калі Ён яшчэ гаварыў, вось, Юда, адзін з дванаццаці, падышоў, а з ім вялікі натоўп з мечамі і палкамі, накіраваны першасвятарамі і старэйшынамі народа.
У той час сказаў Ісус народу: «Ці не так, як на разбойніка, выйшлі вы з мечамі і каламі, каб Мяне ўзяць? Штодня сядзеў Я, навучаючы ў святыні, і вы не схапілі Мяне».
Зберажэ Ён ногі святых Сваіх, бязбожнікі ж у цемры сціхаюць, бо не сваёю сілаю чалавек дужы.
Вось, бачаць вочы твае, што Госпад выдаў цябе сёння ў пячоры ў рукі мае; і гаварылі мне, каб я забіў цябе, але пашкадавала цябе вока маё, бо я казаў: “Не падыму рукі маёй на гаспадара майго, бо ён — намашчэнец Госпадаў і бацька мой”.
Як і ў старадаўняй прыказцы гаворыцца: “Ад бязбожнікаў бязбожнасць паходзіць” — а рука мая не звернецца супраць цябе.
Бо калі часам паўстане хто, каб пераследаваць цябе і цікаваць на жыццё тваё, хай душа гаспадара майго будзе захавана ў вузле жыцця ў Госпада, Бога твайго; а душу ворагаў тваіх хай выкіне Ён адразу ж, як з прашчы.