А сталася праз два гады па гэтых падзеях, што стрыглі авечак Абсалома ў Баал-Асоры, недалёка ад Эфраіма; і запрасіў Абсалом усіх сыноў цара.
1 ЦАРСТВАЎ 25:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І цяпер пачуў я, што стрыгуць авечак у цябе. Пастухі ж твае былі разам з намі ў пустыні, і мы не зрабілі ім ніякай прыкрасці, і не прапала ў іх ніколі за ўвесь час нічога са статка, калі былі яны з намі ў Кармэлі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пачуў я, што стрыгуць авечак у цябе. Пастухі твае былі разам з намі, і мы ня крыўдзілі іх, і нічога не прапала ў іх за ўсе дні, калі былі яны з намі ў Кармэлю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) сёньня я пачуў, што ў цябе стрыгуць авечкі; вось, пастухі твае былі з намі, і мы ня крыўдзілі іх, і нічога ў іх не прапала за ўвесь час, пакуль яны былі на Карміле; |
А сталася праз два гады па гэтых падзеях, што стрыглі авечак Абсалома ў Баал-Асоры, недалёка ад Эфраіма; і запрасіў Абсалом усіх сыноў цара.
І прыйшоў Абсалом таксама да цара, і сказаў яму: «Вось, стрыгуць авечак у паслугача твайго; няхай, прашу, прыйдзе цар з паслугачамі да паслугача свайго».
Пыталіся ў яго таксама жаўнеры, кажучы: «А што мы маем рабіць?» А ён ім казаў: «Нікога не біце, не нагаворвайце і будзьце задаволены сваёю платаю».
каб вам быць без заганы і чыстымі, дзецьмі Божымі без віны паміж народа сапсаванага і крывадушнага, пасярод якога свеціце, як светачы ў свеце,
Урэшце, браты, што толькі ёсць праўдзівае, што толькі сумленнае, што толькі справядлівае, што толькі чыстае, што толькі любае, што толькі добрай славы, ці якая цнота, ці што пахвальнае, – тое майце на думцы.
І сабраліся да яго ўсе тыя, хто цярпеў нястачы і меў даўгі, і засмучаныя духам; і ён стаўся іх кіраўніком, і было з ім каля чатырох сотняў чалавек.
І Давід казаў сабе: «Дарма, сапраўды, я бярог у пустыні ўсю маёмасць гэтага чалавека і нішто не прапала з усяго, што яму належала; і ён аддаў мне ліхам за дабро.