1 ЦАРСТВАЎ 23:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вось, Саўл з людзьмі сваімі пайшоў шукаць Давіда, і паведамілі Давіду аб гэтым; і ён накіраваўся да скалы, і пайшоў у пустыню Маон. Калі Саўл пачуў пра гэта, ён пагнаўся за Давідам у пустыні Маон. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў Саўл з людзьмі сваімі шукаць [Давіда]. І паведамілі Давіду [пра гэта], і ён зыйшоў са скалы, і застаўся ў пустыні Маон. А Саўл пачуў [пра гэта] і гнаўся за Давідам у пустыні Маон. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоў Саўл зь людзьмі сваімі шукаць яго. Але Давіду паведамілі пра гэта, і ён перайшоў да скалы і заставаўся ў пустыні Маон. І дачуўся Саўл і пагнаўся за Давідам у пустыню Маон. |
І прынёс ім вялікае знішчэнне, перабіваючы сцёгны і лыткі. А ён пайшоў і абжыўся ў пячоры скалы ў Этаме.
І яны, падняўшыся, пайшлі ў Зіф, апераджаючы Саўла. А Давід і людзі яго былі ў пустыні Маон, у Арабе на поўдні пустыні.
І ішоў Саўл па адным баку гары, а Давід са сваімі людзьмі былі па другім баку гары; а Давід паспешна ўцякаў ад Саўла. А Саўл і яго людзі акружалі Давіда і яго людзей, як быццам вянком, каб злавіць іх.
І Саўл вярнуўся, перастаўшы пераследаваць Давіда; і выбраўся супраць філістынцаў. Дзеля таго назвалі месца тое Села-Гамахлекот.